15 снежня 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Генштаба УС РФ зняпраўдзіў Пуціна

13
Кіраўнік Генштаба УС РФ зняпраўдзіў Пуціна

Герасімаў абвясціў аб планах прадаўжаць вайну.

Расея не збіраецца спыняць вайсковую агрэсію супраць Украіны, піша The Moscow Times. Такую заяву зрабіў начальнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў. "Выкананне задач спецыяльнай вайсковай аперацыі Аб'яднанай групоўкай войскаў (сіл) будзе прадаўжацца вядзеннем наступальных дзеянняў. Сёння ўдакладнім задачы групоўкам войскаў на кірунках на восеньскі перыяд", - сказаў ён. Відэа выступу Герасімава апублікавала Мінабароны РФ, падкрэсліўшы, што ён “падвёў вынікі вяснова-летняй кампаніі 2025 года і ўдакладніў задачы на далейшую перспектыву".

Нягледзячы на тое, што за апошнія 1000 дзён Расея змагла захапіць менш за 1% тэрыторыі Украіны, а страты расейскага войска склалі як мінімум мільён чалавек, кіраўнік Генштаба паведаміў, што “стратэгічная ініцыятыва” нібыта “цалкам знаходзіцца” ва УС РФ. Ён таксама заявіў, што масаваныя ўдары па Украіне 28 і 30 жніўня, у выніку якіх у Кіеве быў разбураны пад'езд жылога шматпавярховіка і загінулі 25 чалавек (уключаючы чацвярых дзяцей), а ў астатніх рэгіёнах была пашкоджаная цывільная інфраструктура, наносіліся па “прадпрыемствам, звязаным з ВПК”.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках