Літва паставіла «зубы дракона» на мяжы з Беларуссю
6- 30.08.2025, 15:38
- 3,738
Процітанкавыя загароды з'явіліся ў закрытых КПП.
Літоўскія вайскоўцы ўсталявалі на дарогах каля памежных пераходаў, якія не выкарыстоўваюцца, на мяжы з Беларуссю загароды, якія называюцца «зубамі дракона». Пра гэта стала вядома 30 жніўня. У Сетцы таксама з'явіліся фота з месцаў усталявання.
Такія ж загароды паставілі і на мяжы з Калінінградскай вобласцю Расеі, пішуць літоўскія СМІ.

Са слоў камандзіра УС генерала Раймундаса Вайкшнараса, «гэты захад з'яўляецца часткай плана контрмабільнасці ў рамках абароннай лініі краін Балтыі».

«Устаноўленыя загароды - гэта толькі тактычны першы крок. У далейшым уся інжынерная схема будзе аб'яднаная ў адзіную сістэму», - таксама сказаў ён.
Вядома, што на невыкарыстоўваемых дарогах агароджы ўсталёўвалі непасрэдна на праезнай частцы, а на выкарыстоўваных - у лёгкадаступных месцах побач з ёй, каб іх можна было выкарыстоўваць пры неабходнасці.