Забойства Парубія: з'явіліся новыя падрабязнасці
2- 30.08.2025, 14:19
- 5,978
Нападнік быў у чорным шаломе з жоўтымі элементамі і ехаў на электраровары.
Забіты былы старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій.
Як паведамляе ўкраінскі журналіст Віталь Глагола са спасылкай на ўласныя крыніцы ў паліцыі, у Парубія стралялі восем разоў.
Забойства адбылося ў Львове на вул. Акадэміка Яфрэмава, 46. Са слоў відавочцаў, страляў кур'ер службы Glovo, які пасля гэтага схаваў пісталет у сумку. Нападнік быў у чорным шаломе з жоўтымі элементамі і ехаў на электраровары.
Паводле інфармацыі «Суспільнага», на месцы, дзе забілі Парубія, знайшлі сем гільзаў. Крыніцы выдання таксама паведамляюць, што стрэлы зрабіў чалавек, апрануты як кур'ер службы дастаўкі. імаверны нападнік быў на электраровары. Ён падышоў да Парубія, стрэліў і з'ехаў.
У сетцы ўжо паказалі фота магчымага падазраванага. Цяпер паліцыя шукае стралка.