15 снежня 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае Patriot ад яшчэ адной краіны

1
Украіна атрымае Patriot ад яшчэ адной краіны

ЗША адобрылі ўгоду.

Злучаныя Штаты адобрылі магчымы продаж Patriot для Даніі, якая затым мае намер перадаць сістэмы супрацьпаветранай абароны Украіне. Пра гэта паведамляе Агенцтва міністэрства абароны ЗША ў пытаннях вайсковага супрацоўніцтва (DSCA).

Пакет абсталявання прадугледжвае набыццё 36 ракет MIM-104E GEM-T, 20 ракет PAC-3 MSE, дзвюх радыёлакацыйных станцый AN/MPQ-65, шасці пускавых установак PATRIOT M903A2 і іншых сістэм, неабходных для таго, каб батарэі паўнавартасна функцыянавалі.

Агульны кошт патэнцыйнага продажу ацанілі на 8,5 млрд даляраў.

Раней аналагічную схему пачалі рэалізоўваць Нідэрланды, якія таксама заявілі аб намеры перадаць частку ўзбраенняў Кіеву для ўзмацнення яго супрацьпаветранай абароны.

Улады Украіны неаднаразова звярталіся да заходніх хаўруснікаў з просьбай аб дадатковых сістэмах супрацьпаветранай абароны, якія дазволілі б абараніць стратэгічныя аб'екты ад удараў расейскіх ракет.

На фоне зніжэння гатоўнасці Вашынгтона самастойна фінансаваць новыя пастаўкі, яго хаўруснікі па NATO бяруць выдаткі на сябе, купляючы амерыканскую зброю для яе далейшай перадачы Кіеву.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках