15 снежня 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне запрацавалі таемныя заводы з дронамі ад Нямеччыны

Ва Украіне запрацавалі таемныя заводы з дронамі ад Нямеччыны

Штомесяц выпускаюць амаль 80 беспілотнікаў, абсталяваных ШІ і сэнсарамі для выяўлення артылерыі.

Нямецкая кампанія Quantum Systems запусціла ва Украіне сакрэтныя заводы для вытворчасці выведвальных дронаў Vector. Штомесяц выпускаюць блізу 80 беспілотнікаў, абсталяваных штучным інтэлектам і сэнсарамі для выяўлення артылерыі.

Пра гэта паведамляе Politico.

Нямецкі вытворца беспілотнікаў Quantum Systems запусціў ва Украіне сетку сакрэтных заводаў, дзе вырабляюць выведвальныя дроны Vector.

Кіраўнік фірмы Quantum Systems Ukraine на мерапрыемстве па выпрабаванні дронаў, якое праходзіла на гэтым тыдні на захадзе Украіны Аляксандр Беражны заявіў, што іх кампанія з'яўляецца ўзорам для пераймання таго, як гэта рабіць.

«Мы ўсе з'яўляемся ўзорамі для абодвух бакоў, бо, хоць усе пачынаюць гаварыць аб супольных прадпрыемствах, магчымасці вырабляць тут і там, мы робім гэта ўжо гадамі», - падкрэсліў ён.

За тры гады поўнамаштабнай вайны кампанія адкрыла шэраг цэхаў у розных рэгіёнах Украіны, паралельна развіваючы вытворчасць у Нямеччыне, ЗША і Аўстраліі.

На сёння ва Украіне выпускаюць амаль 80 дронаў за месяц, тады як у Нямеччыне - блізу 120.

Vector - адзін з першых беспілотнікаў, якія Украіна атрымала ў 2022 годзе. Новая версія абсталяваная штучным інтэлектам і акустычным датчыкам WASP, што дазваляе вызначаць артылерыю ворага па гуку з вялікай адлегласці. Дроны ўжо праходзяць выпрабаванні супольна з украінскім ракетна-артылерыйскім камандаваннем.

Прадстаўнікі кампаніі кажуць, што менавіта вайна ва Украіне стала галоўным палігонам для развіцця дронавых тэхналогій.

«Усё развіццё індустрыі дронаў адбываецца на Данбасе, а не ў Крамянёвай даліне», – адзначыў дырэктар у развіцці бізнэсу Quantum Матыяс Лена.

У той жа час вытворчасць ва Украіне звязаная з рызыкамі, бо расейскія ракеты рэгулярна спрабуюць ударыць па абаронных прадпрыемствах. Таму Quantum разгрупоўвае свае магутнасці па краіне і цесна супрацоўнічае з еўрапейскімі заводамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках