ЕЗ паставіў Расеі жорсткі ўльтыматум аб рэпарацыях
5- 30.08.2025, 13:04
- 5,724
Масква не атрымае замарожаныя актывы да выплат Украіне.
Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежнай палітыцы Кая Калас заявіла, што доступ Расеі да замарожаных актываў магчымы толькі пасля выплаты рэпарацый Украіне, а таксама будуць абмяркоўваць дадатковую дапамогу Кіеву.
Пра гэта паведамляе «Укрінфарм».
Яна паведаміла, што сярод тэм абмеркаванняў на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў будзе расейская вайна супраць Украіны і павелічэнне падтрымкі Украіны, а таксама выкарыстанне замарожаных актываў РФ у інтарэсах Украіны.
«Нам трэба глыбока пагружацца ў тэму замарожаных актываў. Ёсць за і супраць. Ёсць пэўныя адчувальныя моманты, але трэба аргументавана абмеркаваць магчымыя рызыкі. Вядома, павінна быць стратэгія выхаду з крызісу, але мы нават не можам уявіць, што ў выпадку спынення агню гэтыя актывы вернуць Расеі без таго, каб яна выплаціла рэпарацыі», - заявіла Калас.
Наконт прадаўжэння расейскай агрэсіі вярхоўная прадстаўніца дадала, што, нягледзячы на актыўныя дыпламатычныя намаганні па арганізацыі перамоў паміж Украінай і РФ на самым высокім узроўні, Расея паказвае, што «не хоча міру».