У Львове забіты былы спікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій
34- 30.08.2025, 12:53
- 28,572
Паліцыя шукае стралка.
У Львове сёння блізу 12 гадзін дня, 30 жніўня, падчас страляніны забіты былы спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram Нацыянальнай паліцыі Украіны і крыніцы ў праваахоўных органах.
Паводле інфармацыі паліцыі, сёння, блізу поўдня, на 102 паступіла паведамленне аб стральбе ў Франкоўскім раёне Львова. У выніку атрыманых траўмаў пацярпелы загінуў на месцы. Устаноўлена, што загінулы - вядомы грамадскі і палітычны дзеяч 1971 года нараджэння.
Праваахоўнікі ўжываюць усе захады для ўстанаўлення асобы стралка і месца яго знаходжання. Усе дэталі будуць выдавацца ў парадку і аб'ёме, прадугледжаным крымінальным працэсуальным заканадаўствам.
Са слоў кіраўніка Львоўскай АДА Максіма Казіцкага, у Львоўскай вобласці шукаюць стралка, які забіў былога старшыню Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія. З яго слоў, задзейнічаныя ўсе профільныя службы. Паведамляецца, што пацярпелы памёр да прыезду медыкаў.
Крыніцы OBOZ.UA ў праваахоўных органах паведамілі, што забойцам быў кур'ер, які зрабіў пяць стрэлаў.
Паводле інфармацыі крыніц РБК-Украіна, на месцы забойства знойдзеныя 7 гільзаў, забойца папярэдне быў у выглядзе кур'ера.
Зяленскі выказаў спачуванні родным
«Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка і Генеральны пракурор Руслан Краўчанка толькі што далі справаздачу аб першых вядомых абставінах жудаснага забойства ў Львове. Загінуў Андрэй Парубій. Мае спачуванні родным і блізкім», - адзначыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
З яго слоў, усе неабходныя сілы і сродкі прыцягнутыя да расследавання і пошуку забойцы.
Між іншым СМІ апублікавалі фота імавернага падазраванага.

B>Хто такі Андрэй Парубій
Андрэй Парубій нарадзіўся 31 студзеня 1971 года ў Чэрвонаградзе (цяпер Шэптыцкі) Львоўскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта (гісторык, выкладчык гісторыі) і аспірантуру Львоўскай палітэхнікі (паліталогія і сацыялогія).
Парубій пачынаў палітычную кар'еру ў Львове, быў дэпутатам гарадской і абласной рады. З 2007 да 2012 – народны дэпутат Украіны VI склікання ад блока «Наша Украіна – Народная самаабарона». У лютым 2012 выйшаў з партыі «Наша Украіна», а пасля ўступіў у партыю «Фронт Змін».
З 2012 да 2014 год - народны дэпутат Украіны VII склікання ад ВА «Бацькаўшчына».
Быў актыўным удзельнікам Рэвалюцыі Вартасці, быў фактычным кашталянам і кіраўніком намётавага мястэчка Еўрамайдана і кіраўніком атрадаў Самаабароны Майдана.
У сакавіку 2014 года Парубій быў прызначаны на пасаду сакратара РНБА. На нечарговых выбарах у Раду ў 2014 годзе абраны народным дэпутатам Украіны паводле партыйнага спісу ад Народнага фронту.
У снежні таго ж года Парубій быў абраны першым намеснікам старшыні Вярхоўнай Рады, а ў красавіку 2016 года стаў старшынём парламента.
На выбарах у 2019 годзе быў абраны народным дэпутатам 9 склікання ад партыі «Еўрапейская Салідарнасць».