Амерыканскі беспілотнік спецыяльнага прызначэння праляцеў над Літвой
2- 30.08.2025, 12:26
- 2,444
Global Hawk выканаў выведвальную місію ўздоўж усходняга флангу NATO.
У пятніцу раніцай беспілотны выведвальны самалёт NATO спецыяльнага прызначэння Northrop Grumman RQ-4B Global Hawk FORTE10 праляцеў над Літвой на вялікай вышыні, піша delfi.lt.
Паводле звестак платформы маніторынгу палётаў самалётаў Flightradar24, гэты беспілотнік уначы вылецеў з базы NATO на Сіцыліі (Італія) і выканаў выведвальную місію ўздоўж усходняга фланга NATO, праляцеўшы праз Грэцыю, Балгарыю, Румынію, Вугоршчыну, Славаччыну, Польшчу, Эстонію і Латвію.
ArticleImage Id:183803]
У панядзелак раніцай над Літвой і краінамі Балтыі лятаў спецыяльны самалёт-беспілотнік, пралятаючы над краінамі Балтыі і Фінляндыяй, праінспектаваў мяжу з Беларуссю і Расеяй.

Паводле інфармацыі амерыканскіх вайскоўцаў, RQ-4 Global Hawk – гэта дыстанцыйна пілатаваны лятальны апарат з убудаваным камплектам датчыкаў, які ляціць на вялікай вышыні, з вялікай працягласцю палёту і забяспечвае магчымасці глабальнай выведкі, назірання і рэкагнасцыроўкі (ISR) ва ўсякае надвор'е і ва ўсякі час дня.