ЗША паставілі Расею на месца ў Радзе Бяспекі ААН
17- 30.08.2025, 11:53
- 33,756
Маскву чакаюць непазбежныя эканамічныя наступствы.
Апошнія масаваныя напады па Украіне з боку Расеі ставяць пад сумнеў шчырасць заяў аб імкненні да міру. Таму ў выпадку вайны Маскву чакаюць «непазбежныя эканамічныя наступствы».
Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў намесніка пастпрэда ЗША пры ААН Джон Келі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яго прамову на Радзе бяспекі.
«Апошнія ўдары па Украіне, якія прывялі да шматлікіх ахвяр сярод цывільных, разбурэнняў жылых кварталаў, офісаў дэлегацыі ЕЗ у Кіеве і будынкаў, дзе размешчаная Брытанская рада, ставяць пад сумнеў сур'ёзнасць жадання Расеі дасягнуць міру», - сказаў Кэлі і дадаў, што напады на мірныя аб'екты павінны неадкладна спыніцца.
Ён адзначыў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў Маскву аб магчымых новых эканамічных захадах, калі РФ адмовіцца ад перамоў і прадоўжыць агрэсію.
«Гэтыя захады могуць мець зруйнавальныя наступствы для будучага эканамічнага дабрабыту Расеі», – падкрэсліў Кэлі.
Ён дадаў, што ЗША заклікаюць РФ пазбегнуць гэтага і спыніць гвалт, далучыўшыся да заканчэння вайны. А таксама нагадаў, што ў апошнія тыдні ЗША прыклалі «выключныя намаганні» для заканчэння вайны, а Расея павінна наважыцца набліжацца да міру.
«Лідары Расеі і Украіны павінны пагадзіцца правесці двухбаковую сустрэчу», - сказаў Кэлі.