15 снежня 2025, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу US Open

2
Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу US Open

Цяпер першую ракетку свету чакае гішпанская тэнісістка.

Першая ракетка свету Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу US Open, піша sport5.by.

У матчы трэцяга кола беларуская тэнісістка падолела прадстаўніцу Канады Лейлу Фернандэс.

Выніковы лік сустрэчы - 6:3, 7:6.

Матч працягваўся 1 гадзіну 40 хвілін.

У 1/8 фіналу Арына згуляе з 95-й ракеткай свету Крысцінай Букшай, якая раней перамагла бельгійку Элізу Мертэнс.

Заключны ў сезоне турнір «Вялікага шалома», US Open-2025, пройдзе з 24 жніўня да 7 верасня.

У жаночым адзіночным разрадзе дзейнай пераможцай з'яўляецца Арына Сабаленка. У леташнім фінале беларуска падолела гаспадыню корта Джэсіку Пегулу — 7:5, 7:5.

У мужчын пераможцам US Open-2024 з'яўляецца Янік Сінер з Італіі, які ў вызначальным матчы перамог амерыканца Тэйлара Фрыца — 6:3, 6:4, 7:5.

Адкрыты чэмпіянат ЗША ў тэнісе сёлета прапануе самы вялікі прызавы фонд у гісторыі тэніса - рэкордныя 90 млн даляраў. Пры гэтым турнір захоўвае роўныя прызавыя ў мужчын і жанчын.

Пераможцы ў адзіночных разрадах атрымаюць па 5 млн даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках