15 снежня 2025, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі зноў абвастрылася назойлівая ідэя

45
У Лукашэнкі зноў абвастрылася назойлівая ідэя

Дыктатар мяркуе, што «некаторыя з нас зрабіліся ўжо нахабнымі».

Аляксандр Лукашэнка зноў назваў бульбу знакавай культурай для Беларусі, якая «ўзведзеная ў ранг нацыянальнага прадукту».

Падчас наведвання Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка назваў заканамерным той факт, што пры такой любові да бульбы беларусы заўсёды ўмелі яе вырошчваць. Гэта датычыцца як сельгасарганізацый, так і асабістых падворкаў.

«Дагэтуль, калі ў кагосьці ёсць кавалак зямлі ці дамок у вёсцы, то клапатлівы, добры гаспадар, градку ці дзве бульбы абавязкова вырошчвае. Але некаторыя ўжо з нас зрабіліся да такой ступені нахабнымі, што цяжка нахіліцца і кошык бульбы пасеяць вясной, каб забяспечыць сябе хаця б познім летам і восенню гэтым хлебам», - дадаў ён.

Дыктатар зноў назойліва запатрабаваў ад чыноўнікаў, сельгасвытворцаў і гандлю не дапусціць паўтарэння бульбянога дэфіцыту, які здарыўся вясной гэтага года.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках