У Сызрані і Краснадары ў Расеі гараць расейскія НПЗ
12- 30.08.2025, 8:14
- 16,088
Пасля нападу беспілотнікаў.
Уначы на 30 жніўня Расею масавана атакавалі беспілотнікі. Выбухі прагрымелі, прынамсі, у Самарскай і Краснадарскай абласцях, дзе пад удары патрапілі нафтаперапрацоўчыя заводы.
У выніку абстрэлу маштабныя пажары ўзняліся на тэрыторыі Сызранскага і Краснадарскага НПЗ. «Фокус» сабраў усё, што вядома аб начным нападзе на Расею.
Атака на Сызранскі НПЗ
Аб нападзе на Сызрань кіраўнік гарадской акругі Сяргей Валодчанкаў паведаміў блізу 04:20 гадзін. Паводле інфармацыі чыноўніка, на фоне атакі ў горадзе працавалі сістэмы апавяшчэння, мясцовых заклікалі не пакідаць без неабходнасці дамы.
Губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Фядорышчаў адзначыў пад раніцу, што беспілотнікі спрабавалі атакаваць прамысловае прадпрыемства ў Сызрані. Інфармацыі аб траплянні па НПЗ чыноўнік не раскрываў.
У той жа час у сацсетках распаўсюджваюць відэаролікі, на якіх бачна, як палае нафтаперапрацоўчы завод у Сызрані.

Атака на Краснадарскі НПЗ
Таксама ноччу каля 03:00 гадзінаў выбухі прагрымелі ў раёне Краснадарскага НПЗ, паведамілі мясцовыя каналы. Па афіцыйных паведамленнях мясцовых улад, на тэрыторыі Краснадарскага НПЗ палае тэхнічная ўстаноўка.
"З-за падзення абломкаў беспілотнікаў на тэрыторыі Краснадарскага НПЗ пашкоджана адна з тэхналагічных установак, адбыўся пажар на плошчы каля 300 квадратных метраў", – гаворыцца ў паведамленні.
Супрацоўнікаў НПЗ эвакуіравалі, інфармацыі аб пацярпелых з-за атакі беспілотнікаў на момант публікацыі не паступала.
Пад раніцу расійскае міністэрства абароны паведаміла, што ноччу над рэгіёнамі РФ нібыта было збіта 86 беспілотнікаў.