Лукашэнка: Ну як народ рызыкнуў мяне абраць?
26- 29.08.2025, 20:24
- 16,506
Дыктатар прызнаўся, што выпадкова атрымаў уладу ў 1994 годзе.
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Медыякарпарацыі Кітая патлумачыў, чаму называе сябе “выпадковым прэзідэнтам”. Пра гэта піша БелТА.
"Я выпадковы "прэзідэнт". Гэта сапраўды", - сказаў дыктатар.
Ён растлумачыў, чаму ў яго прысутнічае такое адчуванне.
"Я пачынаю ўспамінаць, што было, усё гэта ацэньваць і думаю: ну як народ рызыкнуў мяне, наогул неспрактыкаванага чалавека, у той час абраць “прэзідэнтам”? - дадаў дыктатар.
Адзначым, у Беларусі кніга пра Лукашэнку “Выпадковы прэзідэнт” прызнаная “экстрэмісцкай”.