Пяты буйны расейскі НПЗ спыніўся
9- 29.08.2025, 19:41
- 18,664
Куйбышаўскі НПЗ «Раснафты» атакавалі дроны.
Куйбышаўскі НПЗ «Раснафты» спыніў перапрацоўку нафты 28 жніўня пасля атакі беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы ў галіне.
Са слоў суразмоўцаў агенцтва, на заводзе магутнасцю 7 млн тон на год былі пашкоджаныя абедзве ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты — кожная прадукцыйнасцю 10 тысяч тон на дзень.
Таксама на НПЗ, які ўваходзіць у самарскую групу «Раснафты» і за мінулы год вырабіў 800 тысяч тон бензіну і 1,3 млн тон дызеля, былі пашкоджаныя некаторыя другасныя працэсы, сказалі крыніцы.
Куйбышаўскі НПЗ стаў пятым буйным заводам, які спыніў вытворчасць у жніўні праз напады дронаў. 2 жніўня пасля ўдару БПЛА спыніўся Новакуйбышаўскі НПЗ (таксама ўваходзіць у Самарскую групу «Раснафты), 11 жніўня спыніў прыём сыравіны Саратаўскі НПЗ. 15 жніўня стала вядома аб прыпыненні Валгаградскага НПЗ «Лукойла», найбуйнейшага на поўдні Расеі. У той жа дзень пасля атакі дронаў спыніў прыём нафты на перапрацоўку Сызранскі НПЗ.
Акрамя таго, 2 жніўня блізу паловы магутнасцяў спыніў НПЗ у Разані, самы буйны з заводаў «Раснафты», паліва з якога ідзе на продаж у тым ліку ў Маскоўскі рэгіён. Невыразным застаецца лёс Новашахцінскага НПЗ, адзінага ў Растоўскай вобласці, які гарэў 5 дзён пасля атакі БПЛА.
З падлікаў Reuters, праз дроны Расейскія нафтавыя кампаніі страцілі 17% магутнасцяў у нафтаперапрацоўцы. Аб'ём магутнасцяў НПЗ, якія спыніліся, у жніўні ўстанавіў гістарычны рэкорд-6,4 млн тон, або 23%.
Аднак, казалі крыніцы Reuters, супастаўнага падзення вытворчасці ў паліве ў Расеі пакуль не адбылося. З іх слоў, нафтавыя кампаніі скарацілі выпуск у жніўні толькі на 5%, паколькі праблемы на пацярпелых заводах былі кампенсаваныя павелічэннем загрузкі дзейных НПЗ.