15 снежня 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка распавяла, як яна стала Арынай Тайбрэйкаленкай

3
Сабаленка распавяла, як яна стала Арынай Тайбрэйкаленкай

У гэтым сезоне беларуская тэнісістка перамагла ў 19 з 20 тай-брэйкаў.

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка адказала на пытанне аб сваёй мянушцы Арына Тайбрэйкаленка і расказала пра ключ да поспеху на US Open. У матчы другога кола Адкрытага чэмпіянату ЗША Арына падолела 22-гадовую расейку Паліну Кудэрметаву, перамогшы ў адным з сэтаў на тай-брэйку, — 7:6 (7:4), 6:2.

- Вас ужо празвалі Арынай Тайбрэйкаленкай. У гэтым сезоне вы перамаглі ў 19 з 20 тай-брэйкаў - больш, чым кожная іншая тэнісістка. Чаму вы так добра гуляеце ў самыя ключавыя моманты гульні?

- Шчыра кажучы, не ведаю. Проста імкнуся заставацца агрэсіўнай і змагацца за кожны бал. Я разумею, што кожны бал можа стаць пераломным у сэце, таму трымаюся і гуляю актыўна.

- Вы спрабуеце паўторна ўзяць тытул на US Open. У чым ключ да поспеху тут?

- Думаю, мне трэба засяродзіцца на сабе. Я ведаю, што калі змагу паказаць сваю гульню і змагацца за кожны бал, у мяне будуць шанцы. Усё, што я стараюся рабіць, - гэта канцэнтравацца на сабе і паказваць найлепшую барацьбу кожны раз, калі гуляю перад вамі, - сказала Сабаленка ў інтэрв'ю на корце, цытуе «Чемпионат».

У наступным коле Сабаленка сустрэнецца з 22-гадовай канадскай тэнісісткай Лэйлай Фернандэс (30 ВТА).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках