ЗША прададуць Украіне тысячы крылатых ракет
14- 29.08.2025, 17:34
- 13,892
CNN даведаўся пра тэрміны пастаўкі.
Крылатыя ракеты ERAM, продаж якіх ухваліў Вашынгтон, могуць паступіць ва Украіну ўжо сёлета, піша CNN (пераклад – «Уніян») са спасылкай на дасведчаную крыніцу.
Выданне адзначае, што дазвол на продаж Украіне больш чым 3 тысячы ракет з патэнцыйнай далёкасцю, якая перавышае 400 км, з'явілася на фоне відавочнага правалу дыпламатычных намаганняў ЗША ў дасягненні мірнага пагаднення паміж Украінай і РФ.
Хоць адміністрацыя Трампа раней ужо адобрыла шэраг новых вайсковых паставак Украіне, яны тычыліся абслугоўвання абсталявання, якое ўжо маюць УСУ. Таму дазвол на пастаўкі ERAM - гэта першы ў часы Трампа буйны продаж менавіта дадатковай зброі Украіне.
- Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, паведаміла, што калі продаж будзе скончаны, як чакалася, ракеты, далёкасць палёту якіх складае 150-280 міль, могуць быць дастаўленыя пазней сёлета, - піша CNN.