Ізраіль ліквідаваў прэм'ер-міністра хусітаў
- 29.08.2025, 17:23
- 3,392
Ізраільскія ВПС накрылі вайсковую і ўрадавую верхавіну «Ансар Алах».
ВПС Ізраіля ў выніку маштабнага авіяўдару па сталіцы Емена Сане знішчылі прэм'ер-міністра ўрада еменскіх хусітаў (рух «Ансар Алах») Ахмеда аль-Рахаві. Аб гэтым са спасылкай на дасведчаныя крыніцы паведамілі мясцовае выданне Aden Al-Ghad.
Паводле апублікаваных звестак, аль-Рахаві быў забіты ў чацвер, 28 жніўня, падчас урадавай нарады. Паводле папярэдняй інфармацыі, разам з ім знаходзіліся міністр абароны Мухамад Насэр аль-Атафі і начальнік Генштаба Мухамад аль-Гамары, які атрымаў сур'ёзныя раненні.
Ізраільскае выданне Ynet, блізкае да вайсковых колаў, сцвярджае, што ў выніку аперацыі была «знішчаная ўся вайсковая і ўрадавая эліта хусітаў». У афіцыйнай заяве Арміі абароны Ізраілю пацвярджаецца нанясенне ўдару па «вайсковай цэлі тэрарыстычнага рэжыму» ў Сане, аднак дэталі не ўдакладняюцца.
Міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац у сваёй заяве выкарыстаў біблейскую рыторыку: «Як мы папярэджвалі хусітаў у Емене, пасля цемры прыходзіць пакаранне першынцаў». Ён дадаў, што «калі хтосьці падніме руку на Ізраіль, гэтая рука будзе адсечаная».
Ахмед аль-Рахаві займаў пасаду прэм'ер-міністра адміністрацыі хусітаў са жніўня 2024 года. Як паказваюць еменскія выданні, яго роля насіла пераважна адміністрацыйны характар, у адрозненне ад вайскова-палітычных лідараў руху. Афіцыйнага пацвярджэння гібелі прэм'ер-міністра пакуль не было.