15 снежня 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адправіцца ў Кітай

18
Лукашэнка адправіцца ў Кітай

Дыктатар возьме ўдзел у саміце ШАС.

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка накіруецца з рабочым візітам у Кітай, дзе возьме ўдзел у розных мерапрыемствах. Сярод іх саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), урачыстасці з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны і сустрэчы з «калегамі».

Удзельнікі саміту падпішуць Цяньцзіньскую дэкларацыю, зацвердзяць стратэгію развіцця да 2035 года і яшчэ шэраг пагадненняў.

Акрамя таго, «на запрашэнне кіраўніцтва КНР» 3 верасня ў Пекіне дыктатар Лукашэнка возьме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэнню Другой сусветнай вайны. У тым ліку ён будзе прысутнічаць на парадзе на плошчы Цяньаньмэнь.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках