Ёсць вельмі нечаканыя краіны, якія гатовыя накіраваць войскі ва Украіну
9- 29.08.2025, 16:41
- 6,640
Пра гэта заявіў Зяленскі.
Ёсць чаканыя і вельмі нечаканыя краіны, якія гатовыя накіраваць свае войскі ва Украіну пасля завяршэння вайны з Расіяй.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў падчас брыфінгу.
Зяленскі адзначыў, што пацвярджанняў і канкрэтыкі ад краін, якія гатовыя накіраваць войскі ва Украіну, пакуль няма.
- Я лічу, што пацвярджанне — гэта калі тая ці іншая краіна гаворыць канкрэтна, з лічбамі, на што яна гатовая. Тэарэтычна мы разумеем некалькі краін, якія гатовыя на такія крокі. Ёсць чаканыя краіны, а ёсць вельмі нечаканыя, скажам так. Але не дзеля інтрыгі, проста дзялюся тым, што маем, — распавёў прэзідэнт Украіны.