Яшчэ адзін малады беларускі футбаліст з'язджае ў Еўропу
- 29.08.2025, 16:11
- 1,226
Ягор Пархоменка будзе гуляць у балгарскім клубе.
Абаронца зборнай Беларусі і гродзенскага «Нёмана» Ягор Пархоменка у бліжэйшы час працягне кар'еру за межамі краіны.
Паводле звестак сайта bel.football, 22-гадовы футбаліст падчас міжнароднай паўзы стане гульцом балгарскага клуба ЦСКА 1948.
У бягучым сезоне Пархоменка правёў 27 афіцыйных матчаў, у якіх запісаў на свой рахунак гол і выніковую перадачу.
Паведамляецца, што сума трансферу складзе каля €70 000.
ЦСКА 1948 пасля 6 тураў чэмпіянату Балгарыі займае 3-е месца ў табліцы, маючы ў актыве 13 ачкоў.
Адзначым, што ў гэтай краіне выступае яшчэ адзін наш суайчыннік — галкіпер зборнай Фёдар Лапоухаў. Ён брамнік сафійскага ЦСКА.