15 снежня 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мадрыдзе гішпанскія камуністы напалі на фанатаў гарадзенскага «Нёмана»

11
У Мадрыдзе гішпанскія камуністы напалі на фанатаў гарадзенскага «Нёмана»

Канфлікт узнік яшчэ да пачатку гульні.

Пасля матчу паміж гарадзенскім «Нёманам» і мадрыдскім «Раё Вальекана», які адбыўся 28 жніўня ў Мадрыдзе, група гішпанскіх хуліганаў напала на беларускіх фанатаў каля станцыі метро. Паводле інфармацыі MOST, збілі гарадзенцаў, беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у Польшчы. У іх адабралі бел-чырвона-белы сцяг з гербам Гародні.

Са слоў відавочцаў, яшчэ да пачатку гульні ў часткі мясцовых радыкальных фанатаў ўзнікалі пытанні да гасцей з Беларусі. Заўзятары «Раё» вядомыя сваімі левымі, у тым ліку камуністычнымі, поглядамі і варожа ставяцца да тых, хто гэтых поглядаў не падзяляе.

На стадыёне ў гарадзенцаў праблем з вывешваннем сцягоў не было. Аднак ужо пасля фінальнага свістка блізу 20 агрэсіўна настроеных гішпанцаў напалі на пяцярых беларусаў каля станцыі метро.

«Нас было ўсяго пяць чалавек. Атрымалі ад камуністаў, але, дзякуй богу, што засталіся жывыя. Маглі і нажом ударыць. Такое бывае ў Гішпаніі. З рэчаў яны паспелі выцягнуць адзін бел-чырвона-белы сцяг з гербам Гародні і ўцяклі», - расказаў MOST адзін з фанатаў.

Паводле ягоных слоў, нападнікі не хавалі сваёй сімпатыі да рэжыму Лукашэнкі і адкрыта заяўлялі аб падтрымцы камунізму.

Матч у Мадрыдзе закончыўся разгромнай перамогай гаспадароў:» Раё Вальекана» падолеў «Нёман» з лікам 4: 0. Для гарадзенскай каманды гэтая параза азначае вылет з еўракубкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках