Калі беларусам лепш за ўсё прадаваць сваё аўто з прабегам?
1- 29.08.2025, 12:40
- 5,256
Патлумачыў аўтамабільны экспэрт.
«Калі лепш за ўсё прадаваць сваё аўто з прабегам? А купляць новае?»,- спытаў у «АІФ» жыхар Пінска.
- Цяпер сітуацыя для патэнцыйных пакупнікоў прыдатная, бо склады запоўненыя аўтамабілямі і электрамабілямі, многія дылеры прапануюць акцыі, зніжкі. Субсідуецца крэдытаванне з мінімальным першапачатковым унёскам, а часам і без яго, - на пытанне чытача адказвае аўтамабільны экспэрт Андрэй Праватораў. - Што тычыцца продажу старога аўтамабіля, то хутчэй за ўсё прадаюцца аўто коштам да 10 тысяч даляраў, прычым большая колькасць угод для аўтамабіляў з прабегам традыцыйна прыпадае на другую палову года.
У Беларусі ажыўлены продаж аўто з прабегам сёлета пачаўся з ліпеня. У жніўні колькасць ахвочых прадаць аўто скарацілася, гэта звязана з часам падрыхтоўкі дзяцей да школы і інстытута і перыядам адпачынкаў. З верасня чакаецца павелічэнне колькасці прапаноў. Больш выгадна ўжо цяпер пачынаць прыглядацца да аўтамабіляў і прадаваць сваё аўто з прабегам з верасня да снежня.