15 снежня 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча мяняе правілы атрымання «карты паляка»

11
Польшча мяняе правілы атрымання «карты паляка»

Чаго чакаць беларусам?

Міністэрства замежных спраў Польшчы працуе над змяненнем правілаў выдачы «карты паляка», паведаміў кіраўнік ведамства Радаслаў Сікорскі, паведамляе «Позірк».

У сацсетцы Х міністр замежных спраў адказаў на адпаведнае пытанне дэпутата Сэйма ад кансерватыўнай кааліцыі «Канфедэрацыя» Пшэмыслава Віплера.

Са слоў Сікорскага, цяперашнія правілы выдачы дакумента з'яўляюцца «праблемай рэальнай». «Мы ліквідуем атрыманыя ў спадчыну [ад папярэдняга ўрада] паталогіі ў міграцыйнай палітыцы», — заявіў кіраўнік МЗС.

3 красавіка 2025 года паведамлялася, што Польшча перагледзіць пункты закона аб «Карце паляка» ад 7 верасня 2007 года, каб ліквідаваць «выпадкі злоўжывання», звязаныя, з «выкарыстаннем заяўнікамі падробленых дакументаў, якія пацвярджаюць польскае паходжанне». Гэта прадугледжана стратэгіяй супрацоўніцтва з польскай дыяспарай і палякамі за мяжой да 2030 года, прынятай урадам краіны.

«Паколькі ў апошнія гады «карта паляка» ў значнай ступені спрыяла легальнай міграцыі ў Польшчу, змены павінны ўключаць скасаванне пунктаў аб крытэрыі актыўнасці ў польскіх грамадскіх арганізацыях на карысць ведання польскай мовы і польскай культуры», — адзначаецца ў дакуменце. Прапануецца «зрабіць больш жорсткай сістэму выдачы вышэйзгаданых дакументаў».

Акрамя гэтага стратэгія прадугледжвае правядзенне аналізу «аб'ёму і парадку выдачы падтрымкі, адрасаванай уладальнікам «карты паляка», якія пражываюць у Рэспубліцы Польшча».

У снежні мінулага года выданне Rzeczpospolita паведамляла аб узмацненні жорсткасці правілаў выдачы «карт паляка» і падавала статыстыку іх выдачы (без разбіўкі па краінах). За няпоўны 2024 год больш за 9,2 тысячса звыш 15 тысяч дакументаў выдалі польскія консульствы.

Са спасылкай на інфармацыю МЗС Польшчы, медыя паведамляла, што з пачатку дзеяння закона аб выдачы «карт паляка» (прыняты ў верасні 2007 года) і да 15 кастрычніка 2024 года анулявана 1 830 такіх дакументаў.

Удакладнялася, што ў чатырох чалавек статус ануляваны за «паводзіны, якія дыскрэдытуюць Польшчу ці палякаў», у 157 — за выкарыстанне фальшывых дакументаў або «з прычын бяспекі, дзеянняў на шкоду суверэнітэту Польшчы або ўдзелу ў парушэннях правоў чалавека», яшчэ 145 замежнікаў адмовіліся ад карты, а ў 1 524 выпадках была выдадзена новая «карта паляка» са змененымі звесткамі.

Акрамя таго, 7 310 карт анулявана ў сувязі з атрыманнем іх уладальнікамі польскага грамадзянства або дазволу на пастаяннае пражыванне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках