15 снежня 2025, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі зброі трэба ЕЗ для абароны ад Расеі?

9
Колькі зброі трэба ЕЗ для абароны ад Расеі?

Ацэнка ад гендырэктара канцэрна Rheinmetall.

Зараз увесь заходні свет мае ў распараджэнні каля двух мільёнаў артылерыйскіх набояў. Гэтага недастаткова. На папаўненне запасаў спатрэбіцца не менш за 10 гадоў.

Пра гэта паведаміў гендырэктар канцэрна Rheinmetall Армін Папергер у інтэрв'ю Sky News.

«Цяпер заходні свет мае амаль два мільёны артылерыйскіх набояў, гэтага недастаткова. Нам трэба больш, і 50% гэтых набояў будзе выраблена на Rheinmetall», - мяркуе Армін Папергер.

Адказваючы на пытанне аб тым, на колькі выстарчыць двух мільёнаў набояў, ён адказаў, спасылаючыся на словы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага: 2,5 мільёна набояў трэба ў выпадку замірэння і 4,5 мільёна - у выпадку вайны.

Паводле ацэнак генеральнага дырэктара канцэрна вытворчасці зброі, на поўнае папаўненне запасаў спатрэбіцца 10 гадоў. Аднак Еўропа зможа абараніцца, калі на яе нападуць раней.

Нямецкі канцэрн Rheinmetall з'яўляецца найбуйнейшым у Еўропе вытворцам зброі і хоча вырабляць 350 тысяч набояў на год да 2027 года.

155-міліметровыя набоі будуць выкарыстаныя для папаўнення ўзбраення нямецкага войска і павелічэння ўзбраення Украіны.

Таксама канцэрн будуе завод для вытворчасці пораху ў Румыніі, два заводы ў Балгарыі і завод вытворчасці руляў для зброі ў Вялікабрытаніі. Гэтыя праекты з'яўляюцца прамой рэакцыяй на агрэсію Расеі і патрабаванне Нямеччыны і яе еўрапейскіх супольнікаў для пераўзбраення ў адказ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках