Міністэрства аховы здароўя абнавіла пералік лекаў, якія можна купляць без рэцэпту
5- 29.08.2025, 10:37
- 4,126
Што змянілася?
У Беларусі ўнеслі змены ў пералік лекаў, якія рэалізуюцца ў аптэчных сетках без рэцэпту лекара. У яго дадалі некалькі найменняў прэпаратаў, якія ўжываюць у асноўным паджылыя людзі, але затое прыбралі яшчэ адзін від антыбіётыка, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У пералік уключана камбінацыя «Ркзувастацін лізінапрыл/амладзіпін» у капсулах. Паасобку «Разувастацін», напрыклад, выкарыстоўваецца для зніжэння ўзроўню халестэрыну, а «Лізінапрыл» і «Амладзіпін» — пры падвышаным ціску.
Яшчэ адна камбінацыя «Дэксаметазон/неаміцін/поліміксіна у сульфат» — гэта вушныя кроплі.«Пітавастацін» таксама ўжываюць пры падвышаным халестэрыне, а раствор «Холін альфасцерат» — пры парушэннях мазгавога кровазвароту. У пералік таксама ўвайшлі: супрацьвірусны прэпарат= «Асельтамівір і вочныя кроплі «Брыманідзін».
Пры гэтым з пераліку прыбралі папулярны антыбіётык ампіцылін ў таблетках. Цяпер яго можна будзе купіць толькі з рэцэптам. У Міністэрстве аховы здароўя пракаментавалі, што гэта зроблена «ў мэтах паступовага скарачэння безрэцэптурнай выдачы антыбіётыкаў».