15 снежня 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пайшлі наперад і прасунуліся каля Пакроўска

УСУ пайшлі наперад і прасунуліся каля Пакроўска

Наступ украінскіх сіл пацвярджаюць геалакацыйныя звесткі.

Украінскія вайскоўцы маюць поспехі ў раёне Пакроўска, што ў Данецкай вобласці. Аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) паведамілі, што зафіксавана прасоўванне УСУ на паўночны ўсход ад горада.

Геалакацыйныя звесткі пацвярджаюць, што сілы абароны прасунуліся наперад у населеным пункце Новаэканамічнае, які на карце DeepState знаходзіцца часткова ў шэрай зоне.

Штурмы войска РФ каля Пакроўска не спыняюцца

Акупацыйныя войскі РФ не спыняюць спроб атакаваць украінскую абарону і таксама маюць прасоўванне ў раёне Пакроўска. Аналітыкі зафіксавалі рух ворага ў паўднёвай частцы горада і на поўнач ад вёскі Лысоўка.

Аднак такія «поспехі» супраціўніка каштуюць Расеі вельмі дорага. Бо малыя пяхотныя групы з ужываннем БПЛА часта разбіваюць і страты расейцаў вельмі значныя на Пакроўскім кірунку.

На Запарожскім кірунку сітуацыя напружаная

Акрамя гэтага ў ISW паведамілі аб поспеху ўкраінскіх абаронцаў на заходнім кірунку Запарожскай вобласці. Геалакацыйныя звесткі пацвярджаюць прасоўванне ўкраінскіх сіл у паўднёвай частцы Прыморскага, размешчанага на паўночны захад ад Арэхава.

У той жа час варожыя войскі замацаваліся ў паўднёвай частцы населенага пункта ўздоўж Прыдняпроўскай чыгункі, а таксама ўкраінскія вайскоўцы фіксуюць перагрупоўку, назапашванне рэзерваў і правядзенне выведкі ворагам, што можа сведчыць аб падрыхтоўцы маштабнай аперацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках