15 снежня 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Могуць даляцець да Тулы: ЗША прадалі Украіне авіяцыйныя дальнабойныя ракеты

9
Могуць даляцець да Тулы: ЗША прадалі Украіне авіяцыйныя дальнабойныя ракеты

Зброя будзе дастаўлена УСУ ў самыя кароткія тэрміны.

Дзярждэп ЗША ўхваліў продаж Украіне 3 350 авіяцыйных ракет ERAM на суму 825 млн даляраў. Ва ўправе вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны ЗША паведамілі, што Украіна замовіла як 3 350 ракет ERAM, так і столькі ж сістэм навігацыі GPS і INS з модулем абароны ад падмены (SAASM), Y-Code або M-Code.

Вайсковы пакет уключае кантэйнеры для ракет, пілоны для іх падвескі, а таксама іншыя запчасткі і эксплуатацыйныя матэрыялы. Пра гэта паведамляецца на сайце ўправы вайсковага супрацоўніцтва ЗША.

У пакет таксама ўваходзіць праграма навучання, лагістыка і інжынерная падтрымка.

Вядома, што Кіеў заплаціць за гэты вайсковы пакет 825 млн даляраў са сродкаў, якія выдалі Данія, Нарвэгія і Нідэрланды. У Вашынгтоне заявілі, што ракеты ERAM будуць дастаўленыя ва Украіну ў самыя кароткія тэрміны.

Авіяцыйная ракета ERAM можа пераадольваць адлегласць да 460 км. Яна знішчае як наземныя, так і марскія мэты. Важыць 220 кг, а дакладнасць траплянняў перавышае 50%. Пры вялікім жаданні ракета можа даляцець і да Тулы, дзе ёсць вайсковыя заводы РФ.

Яшчэ 24 жніўня стала вядома, што Трамп даў дабро на продаж Украіне авіяцыйных ракет далёкага радыусу дзеяння.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках