Расейскі Арол гарыць пасля атакі дронаў
18- 29.08.2025, 8:29
- 20,008
У ваколіцах Арла размешчаны галоўны ў РФ цэнтр па запуску «шахедаў».
У Арле начная атака невядомых дронаў выклікала шматлікія выбухі, пажары і працу СПА.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.
Уночы 29 жніўня ў Арле адбылося масаванае траплянне невядомых дронаў, што выклікала серыю выбухаў і пажараў у розных раёнах горада.
Са слоў відавочцаў, першыя гукі выбухаў пачуліся апоўначы, і на працягу некалькіх хвілін іх колькасць дасягнула блізу 15.
У выніку падзення абломкаў аднаго з дронаў пашкоджаны жылы дом - выбіта некалькі вокнаў, частка жыхароў часова эвакуяваная.
У адным з раёнаў горада назіраецца ўзгаранне, пры ліквідацыі якога працуюць мясцовыя пажарныя і аварыйныя службы.
Пра тое, як адпрацавалі СПА, афіцыйнай інфармацыі ад гарадской адміністрацыі або сілавых ведамстваў пакуль не паступала.
Горад Арол, размешчаны на паўднёвым захадзе Расеі, з'яўляецца важным эканамічным і вайсковым цэнтрам.
Напрыклад, у ваколіцах Арла размешчана вайсковая база Цымбулова, якая з'яўляецца галоўным цэнтрам у Расеі для запуску іранскіх дронаў Shahed. Гэтая база мае 8 пускавых пляцовак на зямлі і адцінак дарогі даўжынёй 2,8 км, дзе дроны могуць запускацца з транспартных сродкаў.
Акрамя таго, горад мае нафтабазы і энэргетычныя аб'екты, якія забяспечваюць пастаўкі паліва і энэргіі для цэнтральных рэгіёнаў Расеі.