15 снежня 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашкоджанне расейскага карвета «Буян»: з'явіўся яшчэ адзін важны момант

Пашкоджанне расейскага карвета «Буян»: з'явіўся яшчэ адзін важны момант

Экіпаж быў бездапаможны.

Украіне ўдалося пашкодзіць FPV-дронам варожы расейскі карабель на адлегласці 350 км. Экспэрты кажуць, што гэта першы выпадак у гісторыі вайны, калі вайсковы карабель быў вынікова пашкоджаны з дапамогай FPV-дрона.

Пад удар трапіў не проста карабель, а карвет «Буян-М», які з'яўляецца ракетаносьбітам «Калібраў», паведамляе рэсурс Defense Express.

Удар быў нанесены 28 жніўня ў Цямруцкім заліве ў Азоўскім моры. За паспяховай атакай стаіць ГУВ Мінабароны Украіны.

Тут важна адзначыць адлегласць, бо дыстанцыя склала больш 350 км. Экспэрты не выключаюць, што ўдар па караблі быў нанесены дронам «Бабёр» або «РУБАКА». Крыніца падкрэслівае, што гэтая атака паказала ўсю бездапаможнасць варожых караблёў.

Згодна з відэа можна зразумець, што экіпаж карабля ведае пра пагрозу, але нічога зрабіць з гэтым не можа. Пры гэтым чамусьці маўчалі сродкі СПА.

Гаворка ідзе аб артылерыйскім камплекце «Дуэт», які ўключае АК-630М1-2 «Рой» з двума шасцірулевымі гарматамі «АТ-18». Такая сістэма здольная знішчаць не толькі дроны, але і авіяцыю, а таксама крылатыя ракеты. Чаму сістэма СПА не спрацавала, экспэрты не бяруцца сказаць.

Аднак менавіта такія карветы цяпер і складаюць аснову Чарнаморскага флоту РФ і ўсёй Каспійскай флатыліі. Такія ж устаноўкі «Дуэт» ёсць на дэсантных караблях «Іван Грэн» і «Пётр Маргуноў».

У выніку ўдару дрона па «Буяну-М» з ладу выведзеныя «вочы» карвета — МР-352 «Пазітыў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках