15 снежня 2025, панядзелак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра абстрэл Кіева: Гэта ўдар Расеі па Трампу

16
Зяленскі пра абстрэл Кіева: Гэта ўдар Расеі па Трампу

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што «патрэбны выразны адказ свету на гэтае зло».

Чарговы масаваны ўдар краіны-агрэсаркі Расеі па Украіне паказвае нежаданне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна спыняць вайну. Пра гэта ў апублікаваным у Telegram звароце па выніках 28 жніўня заявіў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Увесь дзень на некалькіх лакацыях у Кіеве працягваліся выратавальныя працы. [...] На гэты момант вядома пра 19 загінулых у Кіеве, з іх чатыры дзіцяці. [...] Гэты ўдар выразна дэманструе, што расейскія мэты сапраўды не змяніліся. Яны хочуць ваяваць, б'юць не толькі па нашых людзях, не толькі па нашых гарадах, грамадах», – сказаў ён.

Са слоў Прэзідэнта Украіны, Расея наносіць удары па ўсіх на зямлі, хто імкнецца да міру.

«Гэта ўдар па Украіне. Гэта ўдар па Еўропе. Таксама гэта ўдар Расеі па прэзідэнту [ЗША Дональду] Трампу, па іншых глабальных суб'ектах. У Вашынгтоне мы чулі, што Пуцін нібыта гатовы да заканчэння вайны - да сустрэчы на ўзроўні лідараў і развязання ключавых пытанняў. Але ён выбірае балістыку замест якіх-небудзь рэальных крокаў да міру. Ён забівае дзяцей, каб не казаць пра тое, калі і як будзе мір. Праблема ў тым, што ён не баіцца вось так біць па тых лідарах, якім ён нешта абяцае», - заявіў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што «патрэбны выразны адказ свету на гэтае зло».

«Няма дэдлайнаў, які Пуцін бы не сарваў. Няма такіх дыпламатычных магчымасцяў, якія не былі б сапсаваныя праз Расею. Патрэбныя моцныя крокі. Дзякуй усім, хто гэта разумее. Патрэбныя санкцыі. Патрэбныя тарыфы на тых, хто спансуе гэтую вайну», – падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках