На Нямізе ў Менску пачынаецца паэтапны рамонт
- 28.08.2025, 21:03
- 3,782
Ці будуць заторы?
У Менску стартавалі работы для абнаўлення асфальтабетоннага пакрыцця на вуліцах Няміга і Гарадскі Вал. Рамонт пройдзе ў некалькі этапаў - без поўнага перакрыцця руху, але з часовымі абмежаваннямі, паведамляе ДАІ.
З 20:30 28 жніўня да 6:00 30 жніўня на адцінку вуліцы Няміга ад плошчы Багушэвіча да гарадскога Вала правядуць папалоснае фрэзераванне праезнай часткі. У гэты час рух будзе захоўвацца, але магчымыя цяжкасці.
Кладка ніжняга пласта асфальту пачнецца з 20:30 31 жніўня і закончыцца раніцай 3 верасня. Работы пройдуць:

31 жніўня - на вуліцы Гарадскі Вал ад Нямігі да Інтэрнацыянальнай;
1 і 2 верасня – на вуліцы Няміга ад гарадскога Вала да плошчы Багушэвіча.
Поўнае абмежаванне руху ўсіх відаў транспарту запланавана толькі на перыяд пракладвання верхняга пласта пакрыцця:
з 1:00 да 5:00 6 верасня – скрыжаванне вуліц Няміга і Гарадскі Вал;
з 2:00 да 16: 00 6 верасня - адцінак Нямігі ад гарадскога Вала да плошчы Багушэвіча;
з 23:30 6 верасня да 5:30 7 верасня – вуліца Гарадскі Вал ад Інтэрнацыянальнай да Нямігі (без скрыжавання).