15 снежня 2025, панядзелак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое беларусаў згуляюць супраць «Рэала» і «Арсенала» ў Лізе чэмпіёнаў

Двое беларусаў згуляюць супраць «Рэала» і «Арсенала» ў Лізе чэмпіёнаў

Казахстанскі «Кайрат» даведаўся пра спаборніка ў рамках агульнага этапу турніру.

У Манака прайшло лёсаванне агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў сезона-2025/26, па выніках якога вызначыліся апаненты казахстанскага «Кайрата».

У асноўным раўндзе Казахстанскі клуб правядзе восем матчаў: чатыры - дома, чатыры — у гасцях. Яго спаборнікі ў Алматы стануць гішпанскія «Рэал», Бельгійскі «Бруге», грэцкі «Алімпіякас», Кіпрскі «Пафас», на выездзе — італьянскі «Інтэр», англійскі «Арсенал», партугальскі «Спортынг» і дацкі «Капенгаген».

Нагадаем, капітанам «Кайрата» з'яўляецца беларускі абаронца Аляксандр Мартыновіч, таксама за каманду выступае паўабаронца Валерый Грамыка.

Розыгрыш галоўнага клубнага турніру пройдзе з 16 верасня 2025 да 30 траўня 2026. Фінальны дваубой адбудзецца ў Будапешце на «Пушкаш-Арэне». Дзейным пераможцам Лігі чэмпіёнаў з'яўляецца французскі ПСЖ, які разграміў міланскі «Інтэр» у вызначальным матчы з лікам 5:0.

Летась фармат турніру змяніўся і зараз замест васьмі груп - адна агульная на 36 каманд. Кожны клуб правядзе па два паядынкі супраць калектываў з кожнага кошыка. Першыя восем каманд праб'юцца ў 1/8 фіналу наўпрост, а каманды, якія занялі з 9 да 24 месца, будуць змагацца за месца ў топ-16 у папярэднім раўндзе згодна з лёсаваннем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках