Польшча паставіла мэту пабіць рэкорд NATO ў выдатках на абарону
1- 28.08.2025, 19:49
- 1,716
На абарону будзе выдзеленая рэкордная сума $54,75 млрд.
Польшча выдаткуе на абарону ў 2026 годзе рэкордныя ў NATO 4,8% ВУП, заявіў міністр фінансаў краіны Анджэй Даманскі.
Польскі кабінет міністраў ужо прыняў папярэдні варыянт бюджэту на 2026 год. Са слоў Даманскага, на абарону будзе выдзеленая рэкордная сума 200 млрд злотых ($54,75 млрд), а выдаткі на гэтую сферу складуць 4,8% ВУП. «Гэта самы высокі паказчык сярод краін-чальцоў NATO», - падкрэсліў міністр.
Польшча ў 2024 годзе з'яўляецца лідарам сярод краін NATO ў выдатках на абарону ў адсоткавым вылічэнні ад ВУП. Паводле звестак Сусветнага банка, у 2024-м яны склалі $914,7 млрд. Са справаздачы NATO вынікае, што Варшава выдаткавала на абарону ў 2024-м амаль $35 млрд. У грашовым вылічэнні яе апярэдзілі ЗША, Вялікая Брытанія, Нямеччына і Францыя. Такім чынам, аб'ём выдаткаў Польшчы на абарону склаў 3,82% ад ВУП, хаця першапачаткова планавалася выдаткаваць 4,2%.
Цяперашні мэтавы паказчык выдаткаў краін альянсу на абарону - 2% ад ВУП. Пакуль ніводная краіна NATO не дасягнула адзнакі 5%. За 2024 год у пяцёрцы лідараў акрамя Польшчы таксама Эстонія (3,4%), ЗША (3,3%), Латвія (3,1%), Грэцыя (3%) і Літва (2,8%). Улады Латвіі і Літвы маюць намер дасягнуць або перасягнуць 5-адсоткавы паказчык цягам наступных двух гадоў. Менш за ўсіх у 2024 годзе выдаткавала Гішпанія (1,2% ВУП).
Згодна з падлікамі Bloomberg, за 2025 год усе краіны NATO ўжо выдаткавалі на абарону $1,4 трлн. Гэта на $100 млрд больш, чым за ўвесь 2024 год ($1,3 трлн), вынікае са звестак агенцтва. Усяго за год блок запланаваў выдаткаваць больш за $1,5 трлн у рамках плана павелічэння выдаткаў.