ГУВ знішчыла інфраструктуру вузлавой чыгуначнай станцыі Цвер
10- 28.08.2025, 19:37
- 12,340
Падрабязнасці.
Украінскія выведнікі 28 жніўня знішчылі інфраструктуру вузлавой чыгуначнай станцыі Цвер на тэрыторыі Расеі.
Аб гэтым РБК-Украіна паведамілі крыніцы ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны.
Паводле інфармацыі крыніц, атака на станцыю адбылася блізу 5 раніцы 28 жніўня. Як бачна на атрыманым відэа, пад чыгуначнымі цыстэрнамі, якія знаходзіліся на чыгуначным палатне і відавочна напоўненымі гаручым, была закладзеная выбухоўка.
Праз некалькі секунд адбыўся магутны выбух шляхам дыстанцыйнага падрыву зарада. Пасля гэтага цыстэрны былі ахопленыя агнём з наступным распаўсюджваннем пажару на ўсю тэрыторыю чыгуначнай станцыі.
Як паведаміў суразмоўца ў ГУВ, атака на вузлавую станцыю Цвер з'яўляецца часткай комплексу мерапрыемстваў па знішчэнні лагістычных магчымасцяў дэжравы-агрэсаркі ў забеспячэнні акупацыйных войск гаруча-змазачнымі матэрыяламі, боепрыпасамі і асабовым складам.