Латвія ўзмацняе жорсткасць правіл уезду для беларусаў
6- 28.08.2025, 19:26
- 9,092
Сталі вядомыя падрабязнасці.
Суседняя краіна з 1 верасня ў Латвіі набывае моц новая працэдура перасячэння мяжы для грамадзян шэрагу трэціх краін, уключаючы беларусаў. Deutsche Welle даведалася падрабязнасці новых правіл.
Новыя правілы для грамадзян трэціх краін набываюць моц з 1 верасня 2025 года. Іншаземцы будуць абавязаныя не пазней, чым за 48 гадзін да ўезду ў Латвію, запоўніць анкету на сайце eta.gov.lv. Датычыцца гэта і беларусаў, украінцаў, расейцаў, у якіх няма візы або дазволу на жыхарства, выдадзеных Латвійскай Рэспублікай.
У фармуляры трэба ўказаць мэту паездкі, тэрмін і месца знаходжання ў Латвіі, маршрут. А таксама паведаміць, ці ўдзельнічаў замежнік у выбарах і якія выбарныя пасады займае ён ці ягоныя сваякі, ці служыў ён у сілавых структурах ці іншых дзяржорганах.
Чакаць дазволу на ўезд не трэба, але за незапоўнены фармуляр належыць штраф. Правілы распаўсюджваюцца і на вандроўцаў транзітам, і на замежнікаў з ДНЖ іншых краін ЕЗ - нават пры паездках унутры Еўрапейскага Звязу, удакладніла МУС краіны ў адказ на запыт DW.
Адказваючы на пытанне DW аб тым, чаму неабходна падаваць інфармацыю нават аб сваяках, у МУС краіны ўказалі, што яна можа выкарыстоўвацца спецслужбамі для «прадухілення пагроз дзяржаўнай і грамадскай бяспецы». У выпадку, калі будуць устаноўленыя рызыкі такога кшталту, латвійскія ўлады могуць адмовіць ва ўездзе ў краіну.
МУС Латвіі таксама ўдакладніла, што сайт з анкетай пачне працаваць 29 жніўня. На ўдакладненне DW, як будзе кантралявацца выкананне правіл пры паездках унутры ЕЗ, МУС Латвіі пакуль не адказала.
Кантроль будзе ажыццяўляцца ў працэсе перасячэння граніцы, пры гэтым не выключаюцца выбарачныя праверкі ўнутры краіны.