15 снежня 2025, панядзелак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску запускаюць новы аўтобусны маршрут

2
У Менску запускаюць новы аўтобусны маршрут

Яго адкрыццё звязанае з пачаткам навучальнага года.

У Менску з 1 верасня запускаюць новы аўтобусны маршрут нумар 175с. Аб падрабязнасцях расказалі на прадпрыемстве «Сталічны транспарт і сувязь».

Аўтобус будзе курсаваць выключна па будных днях ад ДС «Зялёны Луг - 6» да канчатковага пункта - прыпынку «Юзэфа Лангбарда».

Транспарт прызначаны для падвозу навучэнцаў школ Савецкага раёна.

Графік працы маршруту:

ад «Зялёнага Лугу - 6» - а 07:33, 12:28, 12:46, 14:31, 15:31, 18:16, 19:16

ад «Іосіфа Лангбарда» - а 07:14, 07:59, 12:54, 13:12, 14:57, 15:57, 18:42.

Рух аўтобуса пачынаецца з вул. Мірашнічэнкі. Далей ён ідзе вул. Гамарніка, Карбышава і выязджае на Лагойскі тракт, а затым на МКАД.

Па кальцавой дарозе транспарт ідзе без прыпынкаў да развязкі з Даўгінаўскім трактам, пасля чаго накіроўваецца вул. Будслаўскай да канцавога пункта на вул. Юзафа Лангбарда.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках