СБУ за чатыры дні атакавала 17 расейскіх сістэм СПА, РЭБ і РЛС
1- 28.08.2025, 22:55
- 3,020
Агульны кошт гэтай тэхнікі толькі на ўнутраным рынку РФ дасягае больш за $250 млн.
Менш чым за тыдзень спецназаўцы Цэнтра спецыяльных аперацый А СБУ знішчылі 17 расейскіх сістэм СПА, РЭБ і РЛС, паведамляе ўкраінская спецслужба ў чацвер, 28 жніўня.
«Агульны кошт гэтай тэхнікі толькі на ўнутраным рынку РФ дасягае больш за $250 млн, а для экспарту – у 2,5 разы даражэй», – гаворыцца ў паведамленні.
На рахунку воінаў СБУ:
чатыры ЗРК ТОР-М2,
тры ЗГРК Панцыр,
два ЗРК С-300,
адзін ЗРК БУК-М3,
радар 50Н6 З-350,
РЛС Каста-2Е2,
РЛС «Падлёт»,
РЭБ «Жыхар»,
РЛС Неба-СВУ,
РЛК 55Ж6М Неба-М.
У СБУ адзначылі, што знішчэнне гэтых сістэм пазбаўляе ворага магчымасці своечасова выяўляць цэлі і супрацьдзейнічаць нашым дальнабойным беспілотнікам.
24 жніўня Сілы спецыяльных аперацый і Служба бяспекі Украіны ажыццявілі паражэнне марскога тэрмінала Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці РФ і шэрагу іншых лагістычных аб'ектаў расейцаў.
Таксама ў ноч на 19 жніўня дроны Службы бяспекі Украіны (СБУ) атакавалі два склады боепрыпасаў РФ у Белакуракіне на часова акупаванай Луганшчыне.