Сабаленка падолела расейку і выйшла ў трэцяе кола US Open
3- 28.08.2025, 18:24
- 2,774
Ужо вядомая наступная спаборніца беларускай тэнісісткі.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла расейку Паліну Кудэрметаву.
Першая ракетка свету перамагла з лікам 7:6 (7:4), 6:2. Сустрэча працягнулася 1 гадзіну 34 хвіліны.
У наступным раўндзе Сабаленка згуляе з канадкай Лэйлай Фернандэс.
Сабаленка - дзейная пераможца US Open.