15 снежня 2025, панядзелак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Atlantic Council: ЗША не могуць застацца ў баку

6
Atlantic Council: ЗША не могуць застацца ў баку

Недастаткова проста дамовіцца аб замірэнні ва Украіне - яго неабходна забяспечыць.

Ключавым элементам патэнцыйнага ўрэгулявання ўварвання Расеі ва Украіну стане гарантыя бяспекі, якая здольная стрымліваць Маскву ад новых нападаў. Такі стрымліваючы фактар запатрабуе істотнай прысутнасці сіл ЗША на тэрыторыі Украіны, піша Atlantic Council (пераклад - сайт Charter97.org).

Асноўныя цяжкасці такой місіі звязаныя з упартасцю супраціўніка, памерамі расейскага войска, няпростай геаграфіяй і неабходнасцю пераканаўча прадэманстраваць рашучасць NATO. Расея мае сотні тысяч салдат, тады як Украіна сутыкаецца з пагрозамі не толькі на лініі фронту, але і з паветра, і з мора.

Эфектыўная сіла стрымлівання павінна ўключаць прысутнасць ЗША на тэрыторыі Украіны - хоць гэта не абавязкова азначае наўпроставы ўдзел на перадавой. Амерыканскія сілы павінны забяспечыць супрацьпаветраную абарону, дальнабойную зброю, спецпадраздзяленні, камандаванне і выведку, а таксама быць гатовымі надаць падтрымку з паветра. Еўропа, у сваю чаргу, павінна даць асноўны кантынгент сухаземных войск.

Стрымліванне Расеі немагчымае без дэманстрацыі гатоўнасці рэагаваць рашуча. Без амерыканскай прысутнасці еўрапейскія сілы рызыкуюць стаць «мішэнню» для Крамля, а трансатлантычнае адзінства апынецца пад пагрозай.

Акрамя гэтага, хаўруснікі абавязаныя надаць падтрымку ўкраінскаму войску праз пастаўкі тэхнікі і навучанне, садзейнічаць эканамічнаму аднаўленню краіны і не прызнаваць расейскую акупацыю ўкраінскіх земляў. Увядзенне жорсткіх эканамічных санкцый супраць Расеі ўзмоцніць ціск на Крэмль і наглядна прадэманструе рашучасць Злучаных Штатаў.

Хоць стрымліванне расейскай агрэсіі - складаная задача, яно дасягальнае. NATO мае эканамічную і вайсковую перавагу над Расеяй, аднак ключавым фактарам застаецца палітычная воля хаўруснікаў выкарыстоўваць гэтую моц для абароны Украіны і прадухілення далейшай агрэсіі Масквы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках