15 снежня 2025, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ЕЗ заклікалі Малдову «трымацца далей ад Расеі»

2
Лідары ЕЗ заклікалі Малдову «трымацца далей ад Расеі»

Ужо праз некалькі тыдняў у краіне адбудуцца парламенцкія выбары.

У Кішынёве адбылася сустрэча трох вядучых лідараў ЕЗ - канцлера Нямеччыны Фрыдрыха Мэрца, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска - з прэзідэнтам Малдовы Маяй Санду ў гонар Дня незалежнасці Малдовы, піша DW (пераклад - сайт Charter97.org).

Санду падкрэсліла, што для краіны «няма альтэрнатывы акрамя Еўропы», адзначыўшы, што вайна Расеі супраць Украіны штодня дэманструе розніцу паміж мірам і свабодай у Еўропе і «вайной і смерцю», якія нясе Крэмль.

Аднак візіт лідараў ЕЗ праходзіць на фоне напружанай перадвыбарнай кампаніі. Ужо праз некалькі тыдняў адбудуцца парламенцкія выбары, якія могуць змяніць баланс сіл. Мэрц папярэдзіў, што «выбар Малдовы на карысць ЕЗ нельга ўважаць гарантаваным», нагадаўшы аб рызыцы «вызначальнага» галасавання.

Сітуацыю ўскладняюць як эканамічныя наступствы вайны, так і палітычнае супрацьстаянне з прарасейскімі сіламі. Паводле звестак Reuters, збеглы алігарх Ілан Шор прапануе да $3 тысяч штомесяц за ўдзел у антыўрадавых пратэстах. Акрамя таго, Санду назвала сярод пагроз умяшанне ў выбары, нелегальнае фінансаванне, кібератакі і кампаніі дэзінфармацыі.

ЕЗ адкрыта абвінавачвае Маскву ў падрыве дэмакратыі. «Расея імкнецца вярнуць Малдову ў сваю сферу ўплыву», – заявіў Мэрц.

Тым часам перспектыва ўступлення Малдовы ў ЕЗ застаецца нявызначанай. Нягледзячы на рэформы, краіна апынулася ў «застоі» праз блакаванне працэсу Вугоршчынай, якая выступае супраць прасоўвання Украіны і, адпаведна, тармозіць і малдаўскія перамовы.

«Дзверы ў ЕЗ адчыненыя», - запэўніў Мэрц, паабяцаўшы актывізаваць працэс увосень. Аднак аналітыкі папярэджваюць, што занадта доўгая паўза можа ўзмацніць уплыў Расеі і дэстабілізаваць сітуацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках