15 снежня 2025, панядзелак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі затрымалі рэкордную партыю псіхатропаў і наркотыкаў

10
У Беларусі затрымалі рэкордную партыю псіхатропаў і наркотыкаў

Кошт такой партыі на чорным рынку дасягае 75 млн даляраў.

Беларускія мытнікі затрымалі датычных да міжнароднага канала пастаўкі з Еўразвязу на тэрыторыю Расеі больш за 637 кг асабліва небяспечнага псіхатропу 4-СМС. Яшчэ больш за 150 кг забароненага рэчыва было знойдзена ў доме ў Маскоўскай вобласці РФ. Фігурантамі расследавання сталі грамадзяне Беларусі, Расеі, Літвы і Украіны. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Адна партыя наркотыкаў прыбыла ў Беларусь з літоўскага склада праз Латвію ў грузавіку SCANIA пад кіраваннем беларуса. У аўтамабілі паводле дакументаў перамяшчаліся пасудамыйкі.

"Віцебскія мытнікі з пункта пропуску "Грыгароўшчына" накіравалі вялікагруз на агляд з выкарыстаннем ІДК. Па выніках атрыманай сканаграмы прынятая пастанова аб даглядзе перамешчанага тавару. Унутры бытавой тэхнікі выяўлены канверты з фольгі. Вынята 540 такіх упаковак з расфасаваным асабліва небяспечным псіхатропам па 1 і 1,5 кг. Экспэрт пацвердзіў, што гэта 4-СМС”, — адзначаюць мытнікі.

З улікам таго, што грузавік выяўлення ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы супольна з расейскімі мытнікамі.

"Выяўлена яшчэ 162 кг розных наркотыкаў і псіхатропаў (гашыш, мефедрон, МДМА, клефедрон і інш.), схаваных на тэрыторыі прыватнага домаўладання і ў лясных масівах Маскоўскай вобласці. Агулам канфіскаваных беларускімі і расейскімі мытнікамі 800 кг псіхатропаў і наркотыкаў выстарчыла б на 3,1 млн разавых доз. А кошт такой партыі на чорным рынку дасягае 75 млн даляраў", - паведамляе мытня.

У Беларусі распачатая крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 328-1 КК (Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную мяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў).

У Расеі крымінальная справа распачатая паводле п. “а”, “б” ч. 4 арт. 229.1 КК Расеі (кантрабанда наркатычных сродкаў).

Удзельнікам злачыннай групы пагражае пазбаўленне волі тэрмінам аж да 20 гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках