Пасля слоў Аліева пра Украіну Расея біла ракетай па амбасадзе Азербайджана ў Кіеве
12- 28.08.2025, 14:37
- 15,890
Ракета выклікала пажар і моцную дэтанацыю.
Уначы Расея нанесла масаваны ўдар па ўкраінскай сталіцы, пры гэтым адна з ракет упала ўсяго за 100 метраў ад будынка амбасады Азербайджана ў Кіеве. Фактычна, гэта быў тэракт побач з дыпламатычным аб'ектам, піша «Диалог.UA».
Экспэрты і СМІ ўпэўненыя, што Масква помсціць Баку: пасля нападаў на Азербайджанскія нафтабазы расейскія войскі перайшлі да тэрору дыпламатаў у Баку і ледзь не закранулі само пасольства ў Кіеве.

Згодна з інфармацыяй, ракета, якая ўпала побач з пасольствам, выклікала пажар і моцную дэтанацыю.
«Уначы Расея біла па амбасадзе Азербайджана ў Кіеве, але крыху не пацэліла. Раней расейцы разбамбілі некалькі азербайджанскіх нафтабаз. Цяпер перайшлі да адкрыта тэрарыстычных нападаў на амбасаду», - піша журналіст Дзяніс Казанскі.
Пагаршэнне стасункаў Масквы і Баку
Гэты ўдар адбыўся на фоне імклівага пагаршэння стасункаў паміж Расеяй і Азербайджанам. Раней расейскія войскі разбамбілі некалькі азербайджанскіх нафтабаз. А літаральна ў сераду прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выступіў з рэзкай і зневажальнай для Крамля прамовай, назваўшы вайну ва Украіне «ўварваннем» і абвінаваціўшы Маскву ў катаваннях і забойствах азербайджанцаў. Ён таксама нагадаў пра збіты расейскай СПА самалёт AzAl і ўпершыню афіцыйна назваў далучэнне Азербайджана да СССР «акупацыяй».
Адказ Крамля - удары па сімвалах
Пасля слоў Аліева Масква не стала публічна адказваць, але дзеянні кажуць самі за сябе. Спачатку ўдары па азербайджанскіх нафтабазах, цяпер ракета побач з амбасадай. Экспэрты ўпэўненыя, што гэта дэманстратыўная спроба «пакараць» Баку за яго жорсткую пазіцыю і за адкрытае прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.