Беларускія санаторыі раскупляюць за паўгода
5- 28.08.2025, 14:01
- 5,028
Цэны на восень выраслі.
Попыт на санаторыі Беларусі гэтай восенню вырас на 10-15% у параўнанні з мінулым годам, сведчаць найбуйнейшыя тураператары ў Расеі. Прычым самыя папулярныя санаторыі рэзервуюцца за паўгода і больш: першыя туры на восень 2025 года пачалі раскупляць яшчэ ў студзені, заўважыла BGmedia.
Са слоў расейскіх тураператараў, на верасень свабодных нумароў у топавых санаторыях ужо амаль няма. Можна знайсці варыянты на другую палову кастрычніка і лістапад.
Цяпер даступныя месцы ў папулярных санаторыях накшталт «Весты», «Прыазёрнага», «Соснаў» і «Беларусачкі». Але і тут тураператары раяць не адкладаць куплю — на многія аб'екты продаж ужо адкрыты на 2026 год.
Найбольшым попытам карыстаюцца санаторыі сярэдняга ўзроўню - 65% усіх рэзерваванняў. Крыху радзей турысты выбіраюць элітныя варыянты (20%) і бюджэтныя аб'екты (15%).
Цікава, што сярэдняя працягласць заезду вырасла да 11 дзён супраць дзевяці летась.
Колькі каштуюць туры
Цэны адпачынку ў беларускіх санаторыях падраслі. У сярэднім тарыфы павялічыліся на 10-15%, а ў прэміяльных аб'ектах — да 22%. Кошты для замежных турыстаў трохі адрозніваюцца ад коштаў для беларусаў:
бюджэтныя санаторыі-каля 107 руб. за дзень з лячэннем;
сярэдні сегмент - ад 140 руб. на дзень;
высокі ўзровень - прыкладна 328 руб. за дзень.