15 снежня 2025, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна моцна ўдарыла па ключавых лагістычных аб'ектах Расеі

2
Украіна моцна ўдарыла па ключавых лагістычных аб'ектах Расеі

Генштаб УСУ раскрыў падрабязнасці аперацыі.

Уночы 28 жніўня падраздзяленні сіл абароны Украіны знішчылі шэраг важных аб'ектаў краіны-агрэсаркі Расеі. Пра гэта паведамілі ў Генштабе УСУ.

Адзначаецца, што падраздзяленні сіл беспілотных сістэм УС Украіны і галоўнай управы выведкі МА Украіны атакавалі Афіпскі НПЗ, што ў Краснадарскім краі РФ.

«Гэты нафтаперапрацоўчы завод, асноўнымі прадуктамі перапрацоўкі якога з'яўляюцца бензіны і дызельнае паліва, задзейнічаны ў забеспячэнні войскаў захопнікаў. Гадавы аб'ём перапрацоўкі складае 6,25 млн тон нафты на год. Зафіксаваны маштабны пажар на тэрыторыі аб'екта», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама падраздзяленні сіл беспілотных сістэм і сіл спецыяльных аперацый УС Украіны ажыццявілі агнявы напад на Куйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці РФ.

«Прадпрыемства выпускае бензіны, дызельнае паліва, мазуты, растваральнікі, усяго - больш за 30 відаў нафтапрадуктаў. Магутнасць перапрацоўкі 7 млн тон нафты на год. Зафіксаваныя выбухі і пажар на тэрыторыі завода», - адзначылі ў ведамстве.

Там дадалі, што пад удар УСУ таксама патрапілі склады боепрыпасаў і шэраг лагістычных аб'ектаў Расеі, якія задзейнічаныя ў забеспячэнні войска РФ.

«Аб'екты размешчаныя як непасрэдна ў РФ, так і на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. Падрабязная інфармацыя аб наступствах знішчэння ўдакладняецца», - рэзюмавалі ў Генштабе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках