Байцы ГУВ пацэлілі ў ракетны карабель-носьбіт «Калібраў» у Азоўскім моры
16- 28.08.2025, 12:28
- 23,354
Траплянне па расейскім судне «Буян-М» паказалі на відэа.
Сёння, 28 жніўня, у Азоўскім моры ўкраінскія вайскоўцы знішчылі малы ракетны карабель Расеі «Буян-М», які з'яўляецца носьбітам крылатых ракет «Калібр». Траплянне зафіксавалі на відэа.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Галоўнай управы выведкі МА Украіны.
Як распавялі выведчыкі, аперацыя была праведзеная ў Азоўскім моры непадалёк часова акупаванага Крыма. У выніку чаго пацэлілі ў малы ракетны карабель Расеі праекта 21631 «Буян-М» - носьбіт крылатых ракет «Калібр».
Байцы спецпадраздзялення ГУВ «Прывіды» пашкодзілі карабельную РЛС ударам паветранага дрона, а войскі спецыяльнага прызначэння атакавалі борт носьбіта «Калібраў».
У выніку ўдараў расейскі ракетны карабель, які знаходзіўся ў зоне патэнцыйнага пуску ракет у Цямруцкай затоцы, атрымаў пашкоджанні і быў вымушаны пакінуць раён баявога дзяжурства.
Што вядома пра «Буян-М»
Малы ракетны карабель Расні праекта 21631 «Буян-М» прызначаны для дзеяння ля прыбярэжных раёнах і ўнутраных морах.
Даўжыня карабля складае амаль 73 метры, водазмяшчэнне - каля 949 тон, а асадка - блізу 2,5 метра. Судна развівае максімальную хуткасць да 25 вузлоў і мае аўтаномнасць плавання блізу 15 дзён.
Узбраенне ўключае крылатыя ракеты «Калібр», зенітныя ракетныя комплексы «Рэдут», артылерыйскую ўстаноўку калібру 76 мм, а таксама некалькі кулямётных пунктаў для самаабароны.
Экіпаж складаецца прыкладна з 52 чалавек, карабель абсталяваны сучаснымі сістэмамі сувязі і радыёлакацыйнымі комплексамі для вядзення баявых дзеянняў у прыбярэжных раёнах.
Што вядома пра ракеты «Калібр»
«Калібр» - гэта крылатыя ракеты марскога базавання, якія Расея актыўна выкарыстоўвае для ўдараў па тэрыторыі Украіны. Яны могуць запускацца як з надводных караблёў, так і з падводных лодак, якія знаходзяцца ў чорным і Азоўскім морах.
Радыус дзеяння такіх ракет складае больш за 1 500 км, а іх траекторыя дазваляе абыходзіць зоны СПА, што робіць іх складанай мэтай для перахопу.
Звычайна «Калібры» выкарыстоўваюцца падчас маштабных камбінаваных нападаў - адначасова з ударамі балістычных ракет або дронаў-камікадзэ.