У верасні ў Беларусі падаражэюць некаторыя цыгарэты
- 28.08.2025, 12:11
- 1,776
У продажы таксама з'явіцца новая марка.
У верасні Гародзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» падвысіць цэны асобных цыгарэт. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.
У Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» на 10 капеек Dove Click Purple Moon і Dove Click Tropical Sun. З 1 верасня яны будуць каштаваць 4,2 рубля.
Таксама ў продажы з'явяцца цыгарэты RB Perliamutr rich Blue - па 4,25 рубля.
Іншыя вытворцы і імпарцёры не збіраюцца падымаць кошты ў верасні.
Нагадаем, са студзеня 2025 года ўлады падвысілі стаўкі акцызаў на цыгарэты як першай, так і другой цэнавай груп. Раней чыноўнікі заяўлялі аб паэтапным збліжэнні ставак акцыз на цыгарэты з іншымі краінамі, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку з Расеяй.