Беларусь падоўжыла забарону на ўвоз тавараў з Літвы
1- 28.08.2025, 10:13
- 3,660
Мера тычыцца 12 катэгорый тавараў.
Беларусь падоўжыла забарону на ўвоз тавараў з Літвы да 1 красавіка 2026 года.
Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Першапачаткова абмежаванні былі ўведзеныя з 1 красавіка 2024 года на шэсць месяцаў. Аднак гэтая забарона ўжо двойчы падаўжалася: першы раз да красавіка 2025-га, затым да кастрычніка гэтага ж года.
Забарона тычыцца 12 катэгорый тавараў, уключаючы мінеральную і газаваную ваду, соладавае і безалкагольнае піва, натуральныя вінаградныя віны, воцат і яго заменнікі, а таксама розныя віды шын і покрывак.
Абмежаванні дзейнічаюць як на тавары, прызначаныя для продажу, так і на тыя, што ўвозяцца для асабістага выкарыстання на тэрыторыі Беларусі.