Выдаткі NATO на абарону ў 10 разоў перавысяць вайсковы бюджэт Расеі
2- 28.08.2025, 9:48
- 3,346
Усе краіны альянсу дасягнулі мэты, узгодненай у 2014 годзе.
Чальцы NATO плануюць выдаткаваць больш за 1,5 трыльёна даляраў на абарону ў 2025 годзе. Краіны альянсу нарошчваюць свае ўзброеныя сілы ва ўмовах вайны Расеі супраць Украіны і ціску з боку ЗША.
Пра гэта паведамляецца ў справаздачы NATO.
На ЗША прыпадае больш за палову выдаткаў Альянсу. У цэнах 2021 года выдаткі складуць 1,4 трлн даляраў, з якіх на Штаты - 845 млрд даляраў.

Усе краіны альянсу дасягнулі мэты
Паводле ацэнак альянсу, яшчэ летась больш за 10 з 32 чальцоў NATO не дасягнулі мэтавага паказчыка на 2%, узгодненага ў 2014 годзе. Звесткі за 2025 год паказалі, што ўсе супольнікі дасягнулі гэтай мэты, прычым сем краін дасягнулі мінімуму на 2,0%, а некалькі іншых толькі нязначна перавысілі гэты паказчык.
Выдаткі чальцоў NATO на абарону ў 10 разоў перавысяць вайсковы бюджэт Расеі

Паводле звестак, Польшча з'яўляецца чальцом NATO, што выдаткоўвае на абарону больш за ўсё сродкаў у сваёй эканоміцы - 4,48%. За ёй ідуць Літва з 4% і Латвія з 3,73%.

Гэта адзіныя чальцы Альянсу, якія цяпер перавышаюць новы мэтавы паказчык выдаткаў на абарону сумай 3,5% ад ВУП, узгоднены лідарамі NATO на саміце ў Гаазе ў чэрвені.
Яшчэ 1,5% яны будуць выдаваць на сумежныя мэты, такія як інфраструктура і дапамога Украіне.
Пагадненне стала знакавым момантам для альянсу, які ажывіўся пасля ўварвання Расеі ва Украіну ў 2022 годзе, які вымусіў лідараў ва ўсёй Еўропе кардынальна перагледзець пагрозу, якая зыходзіць ад Масквы.
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ месяцамі дамагаўся таго, каб ЗША ў адказ пацвердзілі свае абавязанні ў калектыўнай абароне.
Новыя мэты абяцаюць трансфармаваць еўрапейскія ўзброеныя сілы і архітэктуру бяспекі кантынента. Лідарам у выдатках з'яўляецца Нямеччына, чый гадавы абаронны бюджэт, як чакаецца, падвоіцца да 162 млрд еўраў на працягу чатырох гадоў, пры гэтым 9 млрд еўраў на год будзе выдавацца Украіне на падтрымку яе барацьбы з Расеяй.