15 снежня 2025, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабная атака РФ на Кіеў: колькасць загінулых значна ўзрасла

10
Маштабная атака РФ на Кіеў: колькасць загінулых значна ўзрасла

Пад руінамі могуць заставацца людзі.

Колькасць загінулых у выніку начной атакі расейцаў на Кіеў павялічылася да васьмі чалавек, а пацярпелых - да 45. У горадзе працягваецца разбор руінаў жылога дома, пад якімі могуць заставацца людзі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Telegram і Кіеўскую гарадскую вайсковую адміністрацыю.

"Цяпер у Кіеве працягваецца разбор руінаў звычайнага жылога дома пасля расейскага ўдару. Чарговы масаваны ўдар супраць нашых гарадоў. Зноў забойства. Вядома ўжо прынамсі, на жаль, пра восем загінулых. Сярод іх адное дзіця. Мае спачуванні ўсім родным і блізкім», - адзначыў Зяленскі.

Са дадзеных КГДА, на 08:30 колькасць пацярпелых у выніку расейскай атакі на сталіцу ўзрасла да 45 чалавек. Інфармацыя абнаўляецца.

Атака на Кіеў 28 жніўня

Уночы ў чацвер, 28 жніўня, расейскія акупанты ўчынілі чарговы масаваны ўдар на Кіеў. Захопнікі атакавалі сталіцу «Шахедамі», крылатымі і балістычнымі ракетамі, «Кінжаламі».

У горадзе раздаваліся магутныя выбухі. Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў пра амаль чатыры дзясяткі пацярпелых, наступствы атакі фіксуюць у 20 лакацыях, пашкоджана да 100 аб'ектаў.

У Дарніцкім раёне горада расейская ракета трапіла ў пяціпавярховы дом. Спачатку паведамлялася пра трох загінулых.

Таксама ў Дарніцкім раёне пашкоджаны яшчэ два шматпавярховікі, прыватны дом, дзіцячы садок.

Акрамя таго, пад атаку ворага трапіў парк цягнікоў «Інтэрсіці».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках