15 снежня 2025, панядзелак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне дазволілі выязджаць з краіны мужчынам да 22 гадоў

14
Ва Украіне дазволілі выязджаць з краіны мужчынам да 22 гадоў

Упершыню з пачатку расейскага ўварвання.

Ва Украіне ўпершыню з пачатку расейскага ўварвання мужчынам ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў дазволілі выязджаць з краіны, паведаміла прэм'ер-міністр Юлія Свірыдзенка.

- Мужчыны ад 18 да 22 гадоў змогуць бесперашкодна перасякаць мяжу падчас ваеннага становішча. Гаворка ідзе пра ўсіх грамадзянаў адпаведнага ўзросту, - распавяла Свірыдзенка.

Яна дадала, што пастанова тычыцца таксама грамадзян Украіны, якія па розных прычынах аказаліся за мяжой:

- Мы хочам, каб украінцы максімальна захоўвалі сувязі з Украінай.

Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка ўдакладніў, што асноўная мэта новаўвядзення - даць маладым украінцам «шырэйшыя магчымасці для навучання, стажыроўкі, легальнага працаўладкавання за мяжой, каб атрыманы досвед яны пасля маглі выкарыстоўваць для развіцця Украіны».

Змяненні запрацуюць на наступны дзень пасля афіцыйнага апублікавання пастановы.

Нагадаем, ва Украіне пасля пачатку поўнамаштабнай вайны з Расеяй дзейнічае ваеннае становішча, у рамках якога мужчынам ад 18 да 60 гадоў, за рэдкім выключэннем, забаронена выязджаць за мяжу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках